Кубак афрыканскіх нацый праходзіў у Камеруне.

У фінале сустрэліся зборныя Егіпта і Сенегала.

Гэты фінал яшчэ называлі фінал Мо Салаха і Сад'ё Манэ — аднаклубнікаў, найлепшых гульцоў Афрыкі і, адпаведна, гэтых зборных.

Асноўны і дадатковы час скончыліся нічыёй 0:0 (прычым Манэ не забіў пенальці на 7-й хвіліне), а ў серыі пасляматчавых пенальці мацнейшымі былі сенегальцы. І Манэ паставіў пераможную кропку (4:2). Салах нават не паспеў падысці да 11-метровай кропкі.

Сенегал — чэмпіён. Зборная заваявала Кубак афрыканскіх нацый ўпершыню ў сваёй гісторыі, раней каманда двойчы гуляла ў фінале, і абодва разы няўдала.

Салах і Манэ выступаюць за «Ліверпуль».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0