Фота: БелТА

Фота: БелТА

Пра гэта было заўлена на нарадзе ў Аляксандра Лукашэнкі па «ўдасканаленні структуры сістэмы МНС Беларусі», паведамляе БелТА.

«Раней мы з вамі дамаўляліся (па-мойму, у мінулым годзе) аб тым, што структура МНС па вертыкалі мае патрэбу ў рэфармаванні. Я б сказаў, удасканаленні. Як і любая іншая структура», — сказаў сёння Лукашэнка.

У якасці прыкладу Аляксандр Лукашэнка прывёў парад, дзе супрацоўнікі МНС паказалі выпраўку не горш за вайскоўцаў. Яны таксама ў лідарах па пажарна-выратавальным спорце, чэмпіёны свету.

«Гэта імідж МНС. Я хілю да таго, што ўсе супрацоўнікі МНС, асабліва пры цяперашнім міністры, хочуць быць сілавым блокам. Сілавікі. Мы так іх і лічым. Але для таго каб быць сілавіком, трэба выдатна валодаць зброяй.

Якой? Пісталеты, аўтаматы, кулямёты, гранатамёты, або мы іх будзем узбройваць яшчэ і нейкай тэхнікай? Думаю, так. І гэты актыў будзе, сур'ёзны актыў, і дапамога для нашага войска на выпадак, калі раптам», — заявіў Лукашэнка.

Ён аддаў распараджэнне, каб вызначылі ў МНС, якую частку будзуць узбройваць: «хто гэтыя хлопцы, дзяўчаты, якія там служаць, якія будуць насіць агнястрэльную зброю і быць падрыхтаванымі».

«Хацелася б пачуць, наколькі мы прасунуліся ў гэтым плане, каб МНС стала сілавым блокам па-сапраўднаму, колькі людзей у нас будзе валодаць зброяй не горш, чым у войску і міліцыі», — сказаў ён.

Лукашэнка выказаў меркаванне, што і ў мірны час для узброеных супрацоўнікаў МНС знойдзецца праца. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0