Фота: BBC Food

Каб зрабіць фрытату з макаронай, вам спатрэбіцца:

  • 2 чайныя лыжкі алею
  • палова цыбуліны (трэба яе тонка нарэзаць)
  • перац (нарэжце яго)
  • трохі тонка нарэзанай каўбасы, грыбоў або вяндліны, разрэзаныя папалам таматы, травы ці іншая прыгатаваная гародніна
  • 275 грамаў варанай макароны
  • 50 грамаў любога сыру (патрыце яго або пакрышыце любым іншым чынам)
  • 6 яек
  • палова чайнай лыжкі солі
  • молаты чорны перац

 1. Разагрэйце алей у патэльні сярэдняга памеру. Смажце цыбулю і перац на працягу 4—5 хвілін ці пакуль яны не памякчэюць і не набудуць карычневы колер. Дадайце сумесь з мяса, траў і гародніны і смажце ўсё яшчэ хвіліну, не забываючы перамешваць.

2. Дадайце да сумесі макарону, перамяшайце ўсё і прыпраўце сырам. Разбіце яйкі ў міску, дадайце молаты перац і соль, перамяшайце.

3. Разагрэйце духоўку да 180 градусаў. Выліце яйкі наверх на гародніну і макарону, пасля чаго пастаўце патэльню ў духоўку. Выпякайце фрытату 10—15 хвілін ці да гатоўнасці.

Рэцэпт на выходныя: сонечная шакшука

Рэцэпт на выхадныя: бездакорны венгерскі суп-гуляш, які немагчыма сапсаваць

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру