Фота: Delfi.lt

Фота: Delfi.lt

«Праз два тыдні, на працягу якіх фіксаваліся вельмі неспрыяльныя ўмовы надвор'я, на паўднёва-ўсходнім схіле гары Гедыміна з'явіўся новы апоўзень. Пагаршэнне стану гары было заўважанае ўжо на мінулым тыдні, таму Літоўскі Нацыянальны музей загадзя рыхтаваўся да магчымых апоўзняў», — паведамілі прадстаўнікі музея.

Па іх звестках, апоўзень не нясе небяспекі для стабільнасці ўсёй гары, работы па ліквідацыі аварыі ўжо пачаліся, піша Delfi.lt.

Пад пільнай увагай сімвал сталіцы Літвы — Гара Гедыміна — аказаўся ў 2016 годзе, калі зафіксавалі першыя сур'ёзныя апоўзні. У канцы 2017 года была абвешчаная надзвычайная сітуацыя. За гэты час прывялі ў парадак паўночны схіл, але стан паўднёва-ўсходняга застаецца крытычным з-за небяспекі новых апоўзняў.

У выніку аднаго з такіх апоўзняў былі знойдзеныя парэшткі Кастуся Каліноўскага і іншых паўстанцаў 1863 года. Іх урачыстае перапахаванне ў лістападзе 2019 года сабрала ў Вільні некалькі тысячаў беларусаў.

Тысячы беларусаў развіталіся з Каліноўскім пад нацыянальнымі сцягамі — шмат

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0