Раней аб’яднанне хакераў публікавала запіс з голасам, падобным да голасу тагачаснага намесніка міністра ўнутраных справаў Аляксандра Барсукова, які даваў каманду менш звяртаць увагу на злачынствы на побытавай глебе (асноўны галаўны боль для сістэмы).

Пасля выбараў асноўныя высілкі былі накіраваныя на злачынствы, звязаныя з масавымі пратэстамі, у 2021-м дадалася ўзмоцненая барацьба з экстрэмізмам і тэрарызмам. Так адбылося пераразмеркаванне спецыялістаў і прэмій за выкананую работу.

Фота: Інтэрпал

Што тычыцца астатніх відаў злачынстваў, то зменшылася іх колькасць па лініі крымінальнага вышуку — забойствы, цяжкія цялесныя пашкоджанні, выкраданне аўто, махлярства, вымагальніцтва, крадзяжы.

Упершыню за пяць год скарацілася колькасць зарэгістраваных кіберзлачынстваў. Тым часам было зарэгістравана каля 5,5 тысячы злачынстваў «пратэснай скіраванасці».

Зменшылася колькасць ДТЗ — 3 333 выпадкаў зарэгістравана летась, у 2020 — 3 599, 2019 — 3 567, 2018 — 3 399, 2017 — 3418. Апошнія пяць год прыкладна 10% здарэнняў адбываюцца па віне п’яных кіроўцаў, гэта больш за 300 чалавек, летась такіх фактаў было крыху менш — 282 (8,5% ад усіх ДТЗ). Па-ранейшаму колькасць пацярпелых ў дарожна-транспартных здарэннях перавышае лічбу ў 4 тысячы чалавек, гінуць кожны год больш за 500. 

Аднак больш чым на чвэрць павялічылася колькасць цяжкіх і асабліва цяжкіх злачынстваў, асабліва ў сферах наркакантролю і супрацьдзеяння гандлю людзьмі.

Таксама на рост паўплывалі змены ў Крымінальным кодэксе, калі павялічылі тэрміны адказнасці па «пратэсных» артыкулах — за супраціўленне сілавікам, гвалт ці пагрозу гвалту ў дачыненні да сілавікоў і іншых службовых асоб.

Прычыны злачыннасці ў Беларусі не мяняюцца дзесяцігоддзямі — алкагалізацыя насельніцтва, сямейна-бытавыя праблемы, высокі ўзровень рэцэдываў злачыннасці і негатыўны ўплыў раней судзімых людзей.

Былі пытанні да дзеянняў мігрантаў на тэрыторыі краіны. Але сілавікі праблемы не бачаць.

МУС адзначае, што нягледзячы на значны рост колькасці замежнікаў, абстаноўка ў сферы міграцыйнага кантролю была бяспечнай, стабільнай і кіруемай, а колькасць злачынстваў, якія здзейснілі замежнікі, летась нават зменшылася.

Нагадаем, што ўлады праігнаравалі звароты грамадзян з просьбамі прыцягнуць да адказнасці мігрантаў за незаконную вырубку лесу ў прыгранічнай зоне. Штурм мяжы з беларускага боку і пашкоджанне інфраструктуры памежнага пункта таксама засталіся без прававой ацэнкі.

У Беларусі кожнае пятае злачынства — на п’яную галаву. Гэта адзін з самых высокіх паказальнікаў на постсавецкай прасторы

Рада бяспекі заявіла аб паспяховай барацьбе з тэрарызмам

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру