Пра гэта сведчаць звесткі сайта Flight Radar, на якія звярнулі ўвагу журналісты радыёстанцыі «Маяк».

Пілот выбраў маршрут праз паветраную прастору суседніх Літвы і Латвіі на шляху ў расійскую сталіцу.

Перамовы лідараў дзвюх краін пачнуцца 7 лютага каля 17:00 па мінскім часе. У Крамлі асноўнымі тэмамі перамоваў Пуціна з Макронам назвалі сітуацыю вакол Украіны і гарантыі бяспекі. Плануецца, што потым Макрон паляціць у Кіеў.

Нагадаем, што ЕС забараніў еўрапейскім авіякампаніям здзяйсняць палёты над Беларуссю пасля інцыдэнту з самалётам кампаніі Ryanair Афіны — Вільня, які прымусова пасадзілі ў Мінску 23 мая, пасля чаго былі затрыманыя Раман Пратасевіч і Сафія Сапега.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0