Фота: МЗС Расіі

Фота: МЗС Расіі

«Я зноў вельмі выразна растлумачу нашу пазіцыю: як партнёр Украіны ў ЕС, NATO і G7 мы без усялякіх агаворак выступаем за тэрытарыяльную цэласнасць краіны і на баку народа Украіны», — заявіла яна ў панядзелак, 7 лютага, перад ад'ездам ва Украіну з двухдзённым візітам, паведамляе Deutsche Welle.

«На любую далейшую агрэсію Расіі ў дачыненні да Украіны мы сумесна адкажам жорсткімі, вельмі канкрэтнымі мерамі», — запэўніла Бербак, не ўдакладніўшы, ці будуць гэтыя крокі ў адказ ўключаць адмову Нямеччыны ад расійскага газаправода»Паўночны паток — 2».

Па словах германскага міністра, здзяйсняючы ўжо другую паездку ва Украіну менш чым за месяц, яна працягвае «тое, чым займаецца дыпламатыя: намаганні па мірнай разрадцы небяспечных канфліктаў», аднак па тым, як у апошнія тыдні развіваецца сітуацыя паміж Украінай і Расіяй, «можна было зразумець, што гэта не так проста».

«У той жа час, назіраючы за размяшчэннем расійскіх войскаў у прымежнай з Украінай зоне, ваеннымі манеўрамі і іншымі пагрозлівымі жэстамі і правакацыямі, мы ўсе ўсведамляем, што пастаўлена на карту: на карту пастаўлена не што іншае, як мір у Еўропе», — падкрэсліла кіраўніца МЗС Германіі.

Бербак выказала захапленне разважлівасцю, з якой людзі ва Украіне дзейнічаюць у небяспечнай сітуацыі: «Яны жывуць у пастаянным страху эскалацыі, спрабуючы перажыць яшчэ адну зіму ў цяжкай гуманітарнай сітуацыі, не бачачы перспектыў, і ўсё гэта ў цэнтры Еўропы».

У Кіеве Бербак наведае мемарыял у памяць аб ахвярах Галадамору 1932-1933 гадоў, а таксама ваенны шпіталь у Кіеве, фінансавую падтрымку якому аказвае Нямеччына.

Чытайце таксама:

Канцлер Нямеччыны: У выпадку агрэсіі супраць Украіны Расію чакаюць вельмі жорсткія санкцыі

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0