Прэм'ер Расіі Міхаіл Мішусцін даў распараджэнне міністэрству абароны і МЗС правесці перамовы і падпісаць з беларускім бокам пагадненне аб аказанні гуманітарнай дапамогі Сірыйскай Арабскай Рэспубліцы. У тэксце распараджэння, апублікаванага на інтэрнет-партале прававой інфармацыі, гаворыцца, што праект дакумента папярэдне прапрацаваны з Беларуссю.

Праект пагаднення рэгулюе пытанні, звязаныя з удзелам беларускіх вайскоўцаў у аказанні гуманітарнай дапамогі на сірыйскай тэрыторыі. Усе іх дзеянні будуць праходзіць сумесна з расійскімі падраздзяленнямі.

«Беларускі вайсковы кантынгент да 200 чалавек прыцягваецца да выканання мерапрыемстваў выключна ў гуманітарных мэтах па-за зонай баявых дзеянняў», — гаворыцца ў дакуменце.

Чытайце таксама:

«З'ядаюць суверэнітэт». Здабылі і прааналізавалі неапублічаныя дакументы аб інтэграцыі, якія падпісалі Лукашэнка і Пуцін

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0