Яшын звяртае ўвагу ў абгрунтаванні петыцыі, што Рамзан Кадыраў за 15 гадоў на чале Чачні ператварыў рэгіён «у адасобленую дзяржаву ўнутры Расіі». Пры гэтым, як нагадвае палітык, Кадыраў сам прызнае, што не змог вырашыць эканамічных праблем Чачні, а без федэральных датацый рэспубліка «не пратрымаецца і трох месяцаў».

Па словах Яшына, у рэспубліцы дзейнічаюць свае парадкі, а расійскія законы, па сутнасці, у Чачні не працуюць. Там таксама сфарміраваная армія, якая лаяльная асабіста Кадыраву.

«Ён даваў публічныя распараджэнні страляць у сілавікоў з іншых рэгіёнаў Расеі, якія дзейнічаюць на яго тэрыторыі без дазволу чачэнскіх уладаў», — адзначыў Яшын. Таксама ён нагадаў, што Кадыраў, яго асяроддзе і мясцовыя чыноўнікі публічна пагражаюць журналістам, праваабаронцам, суддзям і членам іх сем'яў.

На момант гэтай публікацыі петыцыю падпісалі больш за 58 000 чалавек. Але колькі б яна ні набрала, шанцы на тое, што Крэмль да яе прыслухаецца, зусім невялікія. Прэс-сакратар Пуціна Дзмітрый Пяскоў на пытанне аб петыцыі адказаў, што ў Крамлі яе не ўспрымаюць сур'ёзна, бо на платформе Change.org, на якой збіраюцца подпісы, паводле яго слоў, «абязлічанае галасаванне, якое можа накручвацца ботамі».

Кіраўнік Чачні заўсёды паводзіў сябе вельмі нахабна, а апошнім часам зусім перастаў сябе стрымліваць. Ён пастаянна выступае з пагрозамі на адрас расійскіх палітыкаў, журналістаў і праваабаронцаў, сярод нялюбых яму людзей былі таксама ўкраінскія палітыкі і французскія карыкатурысты.

Апошні выпадак звязаны з выкраданнем з Ніжняга Ноўгарада жонкі суддзі Сайдзі Янгулбаева Зарэмы Мазаевай, якое звязваюць з дзейнасцю іх сыноў. Кадыраў не раз пагражаў сям'і Янгулбаевых, а 2 лютага ён заявіў, што «з гэтага часу сямейцы давядзецца жыць азіраючыся, уздрыгваць ад любога стуку ў дзверы». Следам за ім з такімі ж пагрозамі сям'і Янгулбаевых выступілі чачэнскія сілавікі і чыноўнікі, прытым абяцалі нават адразаць галовы і чыніць іншыя цяжкія злачынствы, супярэчныя любому заканадаўству.

Чытайце таксама:

Беларусь падпісала план супрацоўніцтва з Чачнёй

Дзікая гісторыя ў Расіі: кадыраўцы вывезлі жонку суддзі

«У Чачні сочаць за паспяховай і мудрай палітыкай»: Кадыраў заклікаў беларускі народ падтрымаць Лукашэнку

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0