«Вельмі важна, што сёння мы, скажу вельмі дыпламатычна, гаварылі не толькі пра тое, што Германія не можа зрабіць з тых ці іншых прычын, але і пра тое, што Германія можа зрабіць, і пра тое, што яна мае намер зрабіць для падтрымкі Украіны канкрэтна ў сферы абароны і бяспекі», — сказаў Дмытро Кулеба 7 лютага пасля сустрэчы ў Кіеве з міністрам замежных спраў Нямеччыны Аналенай Бербак.

Украінскі міністр падкрэсліў, што размова была максімальна шчырай, нягледзячы на розныя пазіцыі.

«Наша задача палягае не ў тым, каб сварыцца, а ў тым, каб знайсці рашэнні. І я мяркую, што сёння мы знайшлі праект рашэння. Цяпер будзем чакаць крок ад нямецкага ўрада», — дадаў Кулеба.

У сваю чаргу, Аналена Бербак дадала, што Германія робіць «вялікі ўнёсак у бяспеку Украіны». Яна паведаміла пра намер даць крэдыт для ажыццяўлення рэформаў, рэалізацыі праектаў у сферы энергетычнай бяспекі і кібербяспекі.

«Магчымы напад не толькі ў вайсковым плане, але таксама і кібератака, і спыненне падачы энерганосьбітаў — гэта таксама кепска, як і танкавая атака», — патлумачыла міністр замежных спраў Германіі.

На думку Дмытра Кулебы, для Расіі базавы сцэнар — унутраная дэстабілізацыя сітуацыі ва Украіне.

«Для гэтага Расія выкарыстоўвае вайсковую эскалацыю, кібератакі, распаўсюджвае дэзынфармацыю і спрабуе ўбіць клін у дачыненні Украіны і яе міжнародных партнёраў. А гэта робяць зараз як Расія, так і прарасійскія палітыкі ў адпаведных краінах, дадаючы ціск з іншага боку», — дадаў украінскі міністр. 

Чытайце таксама:

Канцлер Нямеччыны: У выпадку агрэсіі супраць Украіны Расію чакаюць вельмі жорсткія санкцыі

Аналена Бербак: Сярод мераў рэагавання на расійскую агрэсію разглядаюцца санкцыі ў дачыненні да «Паўночнага патока — 2»

Міністр абароны Латвіі: Палітыка Германіі ў дачыненні да Расіі не ўпісваецца ў наш час

Канцлер Германіі Шольц: Расія павінна прызнаць, што сіла ў праўдзе

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?