Гадавальнік працаваў шмат гадоў, а пра ўмовы, у якіх знаходзіліся жывёлы, доўга нічога не было вядома. Але ў пачатку лютага валанцёры высветлілі, што жывёлы ўтрымліваюцца ў зусім непрыдатных умовах і забілі трывогу.

Падставай для таго, каб занепакоіцца, стала пакупка адной дзяўчынай з гэтага гадавальніка сабакі, які знаходзіўся ў жахлівым стане. Яна апублікавала пра гэта інфармацыю ў сацсетках, і пасля таго хваля стала накатваць, сведчанняў рабілася ўсё больш.

На відэа, якія публікаваліся ў сацсетках, было бачна, што сабакі жылі ў хлявах і вясковых хатах, клеткі стаялі адна на другой, а лабрадораў трымалі проста на вуліцы на кароткім ланцугу.

Мясцовыя жыхары расказалі, што знаходзіцца побач з гэтым месцам было і страшна, і балюча. Сабакі пастаянна брахалі, многія былі агрэсіўныя, вечна галодныя, бо ўладальніца гадавальніка часта з'язджала.

Пасля таго, як інфармацыя пра гадавальнік стала здабыткам публічнасці, пытаннем заняліся супрацоўнікі міліцыі і пракуратуры.

З гадавальніка вывезлі 114 жывёл, цяпер яны на ператрымках у валанцёраў. Астатніх уладальнікі паспелі вывезці ў невядомым кірунку.

Тыя, якія патрапілі да валанцёраў, як гаворыцца ў сюжэце АНТ, «просяцца на рукі і літаральна млеюць ад чалавечай пяшчоты, якой ніколі не бачылі». Іх агледзелі ветэрынары, зрабілі аналізы і УГД. Палова сабак — з пашкоджаннямі зроку, некаторыя практычна сляпыя. Ёсць і фізічныя траўмы, шмат скурных хвароб, процьма паразітаў. Многія валанцёры, калі расказваюць пра тое, што яны бачылі ў гадавальніку і ў якім стане цяпер ужо іх гадаванцы, не стрымліваюць слёз.

 На жаль, пакуль па гэтай справе не адбудзецца суд, новых гаспадароў сабакі знайсці не могуць. Але прынамсі цяпер яны ў добрых умовах і з людскім стаўленнем.

Глядзіце таксама:

«Пад'ехаў смеццявоз, і проста як смецце закінулі». У Жыткавічах знялі бязлітасную расправу з бадзяжнымі сабакамі 

У Пружанскім раёне вясковага жыхара пакаралі за жорсткае абыходжанне з жывёламі

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?