Уначы 8 жніўня каля вёсак Слабада і Зарэчная Талачынскага раёна пасажырскі цягнік «Гродна‑Унеча» на перагоне «Слаўнае‑Талачын» збіў 14 кароў.

Жывёлы належалі талачынскаму райаграсэрвісу. Рух цягнікоў быў спынены на тры з паловай гадзіны. Цягнік атрымаў механічныя пашкоджанні. Сума прычыненай шкоды зараз ўстанаўліваецца.

ВЖ

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна