«Тых, хто здзейсніў або здзяйсняе асабліва небяспечныя злачынствы, прадугледжаныя нацыянальным заканадаўствам», — сказаў ён.

Падобныя падыходы, паводле яго слоў, даўно практыкуюцца ў многіх краінах, у тым ліку еўрапейскіх.

«Не думаю, што новаўвядзенне закране нейкую значную колькасць нашых грамадзян. Мабыць, гэта адзінкі з ліку так званых збеглых. Яны, на жаль, ёсць. Будзе над чым падумаць тым, хто мае намер нашкодзіць краіне, людзям, эканоміцы, а потым «схавацца» за мяжой», — падкрэсліў Лукашэнка.

«Кіраўніком дзяржавы падтрымана прапанова і ў бліжэйшы час законапраект будзе накіраваны ў Савет міністраў для ўнясення ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу», — сказаў старшыня Следчага камітэта Дзмітрый Гара па выніках праведзенага пад старшынствам кіраўніка дзяржавы пасяджэння Рады бяспекі.

«Збеглымі» Аляксандр Лукашэнка называе сваіх палітычных праціўнікаў, якія выехалі за мяжу, ратуючыся ад арышту, або якіх прымусова вывезлі, як Святлану Ціханоўскую, у жніўні 2020 года.

Чытайце таксама: 

Сілавікі прапануюць завочныя крымінальныя суды. Пачаць могуць з апазіцыянераў, а пасля перайсці да бізнэсоўцаў і замежнікаў

Канфіскацыя маёмасці ў тых, хто з'ехаў, — спекуляцыя ці рэальная пагроза? Каментарый юрыста

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0