Так у Ерэване адрэагавалі на здагадкі Аляксандра Лукашэнкі аб перспектывах далучэння новых краін да Саюзнай дзяржавы Расіі і Беларусі, піша «Спутнік».

Лукашэнка ў інтэрв'ю Салаўёву сказаў: «Арменіі дзявацца няма куды. Вы кажаце, камусьці патрэбныя? Яны ўжо ўбачылі — сказаў Лукашэнка і дадаў. — Азербайджан выбіваецца з гэтай кагорты, мы там шмат памылак нарабілі. Гэта асобная размова. І там, проста, Турцыя вельмі моцна падтрымлівае Азербайджан. Праз Турцыю ідуць шляхі, газ, нафта…»

«Туркменістан, Узбекістан і Таджыкістан, у сілу сваёй эканамічнай неабходнасці, думаю, што таксама далучацца, — сказаў Лукашэнка. — Беларусь ужо там [у Саюзнай дзяржаве]. Думаю, што для Казахстана гэта было добрай навукай. Калі гаварыць аб тэрміне ў 15 гадоў, то ўпэўнены, што там будзе Украіна, калі мы не наробім памылак. Ну а астатнія, па перыметры — па меры аб'яднання гэтай моцы або ў працэсе ee аб'яднання».

Чытайце таксама:

Прэзідэнт Узбекістана адказаў Лукашэнку, ці рыхтуецца ён да казахстанскага сцэнарыя

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0