Прыкметней за ўсё гэтыя выплаты знізіліся ў Магілёўскай і Гомельскай абласцях — на 3,3% і 3,2% адпаведна, паведамляе Белстат.

Папярэднія чатыры гады рэальныя пенсіі ў Беларусі раслі. Напрыклад, у 2020-м — на 4,2%, у 2019-м — на 8,1%, у 2018-м — на 14,8%, у 2017-м — на 1,2%.

Працоўныя пенсіі летась павышалі адзін раз — 1 верасня. Рост склаў у сярэднім 6,3%. Але ўжо на той момант павышэнне «з’ела» інфляцыя, якая за 9 месяцаў склала 7,5%.

Летась чыноўнікі вырашылі скараціць выдаткі бюджэту фонду на выплату прафесійных пенсій амаль на 4,4 мільёна рублёў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0