Фота: DELFI / Domantas Pipas.
Кіраўніца літоўскага ўрада — адзін з тых еўрапейскіх палітыкаў, хто актыўна тлумачыць неабходнасць барацьбы за дэмакратыю і распавядае пра метады аўтакратый. Погляды Шыманіце прывялі яе краіну на мяжу ідэалагічнай вайны не толькі з Расіяй, але і з Кітаем, піша Guardian.
Шыманіце кажа, што цяпер мы стаім перад выклікам, аналагічным таму, што меў месца ў 1938 годзе. І палітык тлумачыць, як трэба ставіцца да такога выкліку:
«Нейтральнасць дапамагае прыгнятальніку і ніколі [не дапамагае] ахвяры».
Літоўскі палітык лічыць, што для Захада цяпер вельмі важна не ўпадаць у самакрытыку, унутраныя разлады і самазадаволенасць.
Як кажа Шыманіце, першы патрэбны адказ — не баяцца і адкрыта выказвацца, бо
«мы ніколі не бачым на вуліцах натоўпы людзей, якія б патрабавалі больш аўтакратыі».
Кіраўніца літоўскага ўрада тлумачыць размяшчэнне расійскіх войскаў у Беларусі палітычнай слабасцю Аляксандра Лукашэнкі:
«Пасля выбараў і дэманстрацый у жніўні 2020 года Лукашэнка не мае выбару ў сваіх дзеяннях. Раней ён падладжваўся да ЕС і выпускаў некаторых вязняў за грошы. Ён выкарыстоўваў гэтую двайную стратэгію, але ж ён не можа гэта больш рабіць. Ніхто не разглядае яго, як легітымнага ў Беларусі. Яму патрэбныя грошы і дапамога Расіі, каб выжыць. Ён ад іх залежыць».
На думку Шыманіце, калі расійская армія і зброя застануцца на беларускай зямлі, гэта выкліча нарошчванне прысутнасці НАТА ў рэгіёне і зменіць расклад сіл у балтыйскіх краінах і Усходняй Еўропе. Такія дзеянні альянса будуць не правакацыяй, а рэакцыяй на падзеі на ўласнай мяжы.
Пяскоў: Расійскія войскі сыдуць з Беларусі пасля вучэнняў
«Лукашэнку далі зразумець, што ён — адна з фігураў у вялікай гульні». Як звязаны «сірыйскі кейс» з перамовамі ў Маскве
FT: Пуцін і Макрон дамовіліся знізіць напружанне вакол Украіны, расійскія войскі з Беларусі выведуць





