Амбасадары Еўрасаюза, Літвы, Францыі, Польшчы і ЗША напярэдадні Дня салідарнасці з Беларуссю выказалі сваю падтрымку беларусам, якія, нягледзячы на рэпрэсіі рэжыму, працягваюць адстойваць свае правы.

Паводле ўдзельніка сустрэчы Андрэя Стрыжака, былі абмеркаваныя «кірункі, у якіх Еўрасаюз і ЗША могуць і будуць працягваць дапамогу беларусам».

«Гэта не значыць, што нехта прыйдзе і павырашае ўсе нашы праблемы, гэта наша з вамі задача, але сёння асабліва важнае разуменне, што мы не адны. І мы не адны працуем далей», — заявіў Стрыжак.

Святлана Ціханоўская заклікала 9 лютага ва ўсім свеце падтрымаць незалежныя медыя Беларусі і журналістаў у Міжнародны дзень салідарнасці з Беларуссю.

Беларуская асацыяцыя журналістаў напярэдадні Міжнароднага дня салідарнасці зь Беларуссю падрыхтавала парады, як можна дапамагчы рэдакцыям і журналістам. Ёсць тры асноўныя рэкамендацыі:

  • дасылаць лісты, тэлеграмы і грашовыя пераводы палітзняволеным, сярод якіх 33 прадстаўнікі СМІ;
  • падпісвацца, дзяліцца навінамі і камунікаваць з рэдакцыямі;
  • падтрымаць рэдакцыі альбо журналістаў фінансава.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0