Фота: Вясна.

Абвінавачаных судзілі ажно па васьмі артыкулах Крымінальнага кодэкса, сярод якіх — дапамога ў распальванні сацыяльнай варожасці (частка 6 артыкула 16 і артыкул 130 КК), перашкода працы журналістаў (артыкул 198 КК), неправамернае завалоданне камп'ютарнай інфармацыяй (артыкул 352 КК) і дапамога ў гвалце альбо пагрозе гвалтам у дачыненні да міліцыянта (частка 6 артыкула 16 і артыкул 364 КК).

Па версіі абвінавачвання, экс-супрацоўнікі «Белтэлекама» — 24-гадовы спецыяліст па продажах Арцём Пархамовіч і 36-гадовы інжынер электрасувязі Аляксей Бычкоўскі — «злілі» ў сацсеткі звесткі больш за 200 прадстаўнікоў праваахоўных органаў, «якія потым падвергліся булінгу». Гэтым абвінавачаныя «садзейнічалі адміністратарам экстрэмісцкіх тэлеграм-каналаў». Да саміх звестак яны мелі доступ па працы.

Па версіі следства, за зліў асабістых звестак сілавікоў і дзяржслужачых адзін з абвінавачаных атрымаў каля 300 даляраў ЗША, з ім разлічыліся крыптавалютай. Хто менавіта заплаціў за гэтыя звесткі — не ўдакладняецца.

Клас
1
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
1
Абуральна
2

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру