Аляксей Навальны. Фота: Rosfoto.ru / depositphotos.com

Разгляд справы пачнецца 15 лютага ў 10.00. Яго будзе весці Лефортаўскі суд Масквы. Пры гэтым, як значыцца ў картцы справы, пасяджэнне будзе выязным і адбудзецца проста ў папраўчай калоніі № 2 у Пакрове Уладзімірскай вобласці, дзе Навальны адбывае пакаранне.

«Мы пакуль не ведаем матываў такога рашэння, але яно з'яўляецца вельмі незвычайным. На маёй практыцы такога не здаралася», — сказала журналістам адвакат палітыка Вольга Міхайлава.

Справа аб махлярстве была распачатая ў канцы 2020 года. Навальнага абвінавацілі ў тым, што ён нібыта выкраў і выдаткаваў на асабістыя мэты грошы, ахвяраваныя ў ягоны «Фонд барацьбы з карупцыяй» і іншыя фонды. Усяго такім чынам ён нібыта прысвоіў 356 млн расійскіх рублёў.

Другое абвінавачванне, аб непавазе да суду, звязана з абразай суддзі Акімавай, якая год таму вынесла прысуд Навальнаму па абвінавачванні ў паклёпе на ветэрана.

Гэтыя дзве асобныя справы перад падачай у суд былі аб'яднаныя ў адну вытворчасць. На думку адваката палітыка, яму можа пагражаць да 10 гадоў пазбаўлення волі. Акрамя таго, не выключана, што ў рамках гэтай справы могуць з'явіцца яшчэ новыя абвінавачванні.

Аляксей Навальны быў затрыманы 17 студзеня 2021 года, цяпер адбывае ў калоніі прызначаныя яму 2 гады і 8 месяцаў пазбаўлення волі. Ягоны «Фонд барацьбы з карупцыяй» быў прызнаны экстрэмісцкай арганізацыяй і забаронены ў Расеі, а 25 студзеня Навальнага і ягоных паплечнікаў унеслі ў Расійскі пералік тэрарыстаў і экстрэмістаў.

Чытайце таксама:

Радыё Свабода атрымала загад ад расійскіх уладаў выдаліць дзясяткі публікацый. Не выканае — будуць блакаваць 

Нават у дамашнім стрып-клубе — двухгаловыя арлы. Каманда Навальнага паказала сотні фатаграфій з «палаца Пуціна»

Дакументальны фільм пра Навальнага выходзіць на HBO

«Мэта — зламаць чалавека». Былыя зняволеныя калоніі ў Пакрове распавялі пра здзекі з Аляксея Навальнага

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру