Той самы «зліў».

Той самы «зліў».

Але самі «голасаўцы» гэтага не пацвярджаюць. Стваральнік «Голаса» Павел Лібер напісаў у сябе ў Твітары: 

«Нарэшце праяснілася, чаму спецыялісты рэжыму ўсё яшчэ за гадзіну не зламалі «Голас». Тут выклалі пяты на маёй памяці «ўзлом базы і адмінаў» і напісалі, што ўсіх пакараюць за «брудныя каментары і зліў службовай інфармацыі». Яны, падобна, думаюць, што «Голас» — гэта групавы чат )».

 Іншы праграміст, Павел Пятруша, які фігураваў у «злітым» спісе «адмінаў», таксама абверг інфармацыю:

«Да «Голаса» гэты зліў дачынення не мае. Было затрыманне мяне 8 жніўня 2020 года па лініі назіральнікаў і допыт у пракуратуры, у спісе я з тых часоў».

Паводле інфармацыі Антона Матолькі, на скрыншоце могуць быць людзі, якія мелі дачыненне да чата «Сумленных людзей» з каардынатарамі/назіральнікамі па Мінску і Мінскай вобласці. Частка людзей з гэтага спісу выклікалі ў пракуратуру да 9 жніўня 2020 года па адміністратыўнай справе, якая затым была закрытая.

Інфармацыя пра «ўзлом» платформы з'яўляецца не першы раз. У красавіку мінулага года ў адным з телеграм-каналаў з'явілася інфармацыя, што база звестак платформы «Голас» выстаўленая на продаж. Але распрацоўшчыкі сістэмы сказалі адразу ж, што гэта фэйк.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0