Тэлеграм-канал «МАЯ КРАІНА БЕЛАРУСЬ» быў прызнаны экстрэмісцкім 23 сакавіка мінулага года.
А 27 кастрычніка МУС прызнала Telegram-канал «Мая Краіна Беларусь» і Telegram-чат «Я выхожу/МКБ» экстрэмісцкімі фарміраваннямі.
2 лютага суд Чыгуначнага раёна Гомеля прызнаў адразу восем старонак, у якіх утрымліваецца назва «МАЯ КРАІНА БЕЛАРУСЬ», экстрэмісцкімі. Гэта дзве старонкі «ВКонтакте», старонка ў Instagram, чатыры старонкі ў «Аднакласніках» і старонка ў Facebook, паведамляе «Вясна».