У заяве для прэсы лейтэнант паліцыі Валі Насер Хадж з Цэнтральнай акругі судовай паліцыі бяспекі горада Вілая ў Алжыры пацвердзіў, што гэтая « злачынная сетка, якая складаецца з 14 чалавек, у тым ліку чатырох алжырцаў і 10 іншаземцаў, ва ўзросце ад 20 да 45 гадоў, перапраўляла праз мяжу людзей, апранаючы іх у жаночую вопратку і наносячы на твары касметыку». Прытым рабілася гэта так па-майстэрску, што ў выніку чарнаскурыя мужчыны рабіліся вонкава белымі жанчынамі.

Таксама група гандлявала какаінам і гераінам, для дастаўкі на тэрыторыю Алжыра праглынаючы капсулы з імі. Па словах чыноўніка, у выніку аперацыі было знойдзена і канфіскавана 780 г гераіну, 670 г какаіну, 50 г канабісу, а таксама фармацэўтычныя матэрыялы і абсталяванне, якія выкарыстоўваюцца пры падрыхтоўцы наркотыкаў.

Лейтэнант паліцыі расказаў, што падазраваных паказалі медыкам, якія знайшлі ў іх у кішэчніках «іншародныя целы». Маўляў, члены гэтай злачыннай групы «праглынулі гераін і какаін у выглядзе капсул, каб прайсці кантроль, а пасля мець магчымасць атрымаць іх назад праз экскрэменты, затым змяшаць з фармацэўтычнымі матэрыяламі і распаўсюджваць у цэнтры горада».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру