Алега Раманчыка прызналі вінаватым у распаўсюджванні заведама ілжывых звестак, якія нібыта ганьбілі пракурора Браслаўскага раёна, а таксама ў незаконным распаўсюджванні інфармацыі пра яго прыватнае жыццё. Таксама мужчыну асудзілі за заклікі да пратэстаў. Згодна з матэрыяламі справы, Раманчык са снежня 2020 года па студзень 2021 года вырабіў не менш за дзесяць улётак з фатаграфіяй і асабістымі данымі пракурора, дзе адлюстраваў недакладныя звесткі аб здзяйсненні пацярпелым злачынстваў пры ажыццяўленні службовых паўнамоцтваў. Яшчэ не менш чым у дзесяці ўлётках ён змясціў персанальныя даныя і інфармацыю аб прыватным жыцці пацярпелага і месцы яго жыхарства. Там жа ён нібыта паведаміў інфармацыю аб прыватным жыцці і персанальныя даныя без яго згоды. 

Згодна з абвінавачваннем, улёткі ён размяшчаў у паштовых скрынях жыхароў Браслава. 

Таксама следства ўстанавіла, што з 1 снежня 2020 года па 28 студзеня 2021 года ён вырабіў і распаўсюдзіў не менш за пяць улётак, якія змяшчаюць заклік да групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак. Пасля гэтага ён таксама пакідаў іх у паштовых скрынях і іншых месцах Браслава. Таксама ён размясціў выяву ў інтэрнэце. 

Паводле арт. 188 Крымінальнага кодэкса яму прысудзілі год абмежавання волі з накіраваннем у ПУАТ, паводле ч. 2 арт. 203-1 КК — арышт, тэрмінам адзін месяц, паводле ч. 1 арт. 342 КК — абмежаванне волі з накіраваннем у ПУАТ на тэрмін 3 гады. Па сукупнасці пакаранняў шляхам паглынання менш строгага тэрміна больш строгім канчатковае пакаранне прызначанае ў выглядзе абмежавання волі тэрмінам тры гады з накіраваннем у ПУАТ. Камп'ютар і прынтар канфіскаваныя як сродкі здзяйснення злачынства.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0