Паводле звестак крыніцы ТАСС у праваахоўных органах, гаворка ідзе пра кліпы «Новая волна», «El problema»і «Yung Hefner».
Відэа праверылі эксперты мясцовага педагагічнага універсітэта і Маскоўскага навукова-практычнага цэнтра наркалогіі Дэпартамента аховы здароўя Масквы. Першыя заўважылі ў іх татуіроўку на грудзях музыканта, «па краях якой намаляваная расліна, падобная на канопляў». Другія выявілі ў роліках «шматлікія сцэны, якія фармуюць у гледача асацыятыўныя сувязі паміж дапушчальнасцю незаконнага спажывання прадуктаў канопляў і дасягненнем поспеху, лаяльнае стаўленне да незаконнага ўжывання наркатычных сродкаў».
Адміністрацыйная вытворчасць вядзецца па частцы 1.1 артыкула 6.13 КаАП, які прадугледжвае для юрыдычных асоб да 1,5 мільёна расійскіх рублёў (да 50 тысяч беларускіх) штрафу альбо прыпыненне дзейнасці на тэрмін да 90 сутак.
Маргенштэрн сваёй віны не прызнае. Адвакат рэпера Сяргей Жорын заявіў агенцтву, што першапачаткова ў паліцыі Набярэжных Чалноў правяралі на прапаганду наркотыкаў песні музыканта, але не выявілі нічога супрацьзаконнага.
У лістападзе 2021 года рэпер з-за абвінавачвання ў прапагандзе наркотыў пакінуў Расію. Ён з'ехаў у Эміраты праз Беларусь.