Архіўнае фота
«Прыемна, калі ўся сям'я разам. Цяпер паглядзім Варшаву грунтоўней. Часу шмат. Дыхаецца лягчэй. Снегу праўда няма-дожджык і вясной пахне. З'ехалі. Але вернемся (веру). Жыве Беларусь!» — напісаў ён у Facebook.
Сяргей Далідовіч быў удзельнікам сямі зімовых Алімпіяд.
Таксама ён з тых спартоўцаў, якія выказаліся за сумленныя выбары і супраць гвалту сілавікоў. Яго дачка Дар'я — таксама лыжніца. У студзені яе і Святлану Андрыюк беларускія спартовыя чыноўнікі адхілілі ад міжнародных спаборніцтваў з палітычных прычын.