Што можна купіць сёння пенсіянеру па дысконтнай карце? 

Набор прадуктаў, які жанчына набыла ў гэты раз, складаўся з шасці найменняў:

Пакет кефіру ў 1 літр тлустасцю 3,5 адсотка за 1,69 рубля абышоўся ёй на 17 капеек танней.

Два літровыя пакеты малака коштам 1,69 рубля кожны далі агульную зніжку 34 капейкі.

На 440 грамах хлеба (85 капеек) чытачка зэканоміла 8 капеек.

Кавалачак 50-працэнтнага сыру вагой 262 грама і коштам 3,57 рубля каштаваў на 36 капеек танней.

Паўфабрыкат са свініны буйнакавалкавай вагой 1 кг 242 г у краме ацанілі ў 10 рублёў 30 капеек, а прадалі за 9,27 рубля. Зніжка склала адзін рубель тры капейкі.

Трапіў у кошык і прадукт «Каркаўка са свініны» (без косткі) вагой 506 грамаў коштам 8,67 рубля. Зніжку на яго магазін даў толькі на 26 капеек.

Увесь набор прадуктаў на касе ацанілі ў 34 рублі 66 капеек. З пакупніцы ўзялі 32,42 рубля. Эканомія склала 2 рублі 24 капейкі.

https://spring96.org/files/images/sources/ramanchyk_braslau.jpg

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0