Аляксандр Лукашэнка, наведваючы ў час паездкі па рэгіёнах краіны Гродзенскі раён, крытыкаваў ход уборачнай кампаніі ў Гродзенскай вобласці, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
«Мяне Гродзенская вобласць не ўразіла. Я псіхалагічна ўжо настроіўся на набліжэнне да завяршэння ўборкі, але, пралятаючы над Ваўкавыскім, Свіслацкім, Астравецкім раёнамі, убачыў, што вельмі шмат палёў не ўбрана», — сказаў кіраўнік дзяржавы.
«Мы прывыклі, што вы, гродзенцы, заўсёды працуеце хутка, аператыўна. А тут — уражанне сярэдняе. Я чакаў лепшага», — дадаў ён.
Аляксандр Лукашэнка зноў узняў пытанне перапрацоўкі саломы. Ён адзначыў, што ў многіх гаспадарках вобласці ён таксама назіраў нерацыянальнае выкарыстанне саломы.
Цяпер у Гродзенскай вобласці засталося ўбраць 38 працэнтаў збожжавых. Сярэдняя ўраджайнасць па рэгіёне складае 47,7 ц/га — гэта на ўзроўні мінулага года.





