Яўген Камароўскі. Фота: dw.com

Ліхаманка, упадак сіл, кашаль — акрамя гэтых сімптомаў каранавіруса, «амікрон» характарызуецца іншым.

«Амікрон» мае два асноўных сімптомы, якія адрозніваюць яго ад «дэльты» і іншых відаў, — кажа Яўген Камароўскі. — Гэта вельмі моцная слабасць і вельмі моцная ангіна».

Гэта значыць, па словах вядомага педыятра, нават пры тэмпературы 37,5 чалавек не можа ўстаць з ложка не ад тэмпературы, а ад слабасці. Пры «амікроне» слабасць узнікае на пачатку захворвання, а пры заражэнні «дэльтай» або іншымі штамамі ‒ не ў першыя яго дні.

Другі сімптом — вельмі частыя скаргі на боль у горле, такі, што цяжка глытаць.

«Гэты сімптом сустракаўся ў адзінкавых выпадках, а ў «амікроне» — неадкладна», — кажа Камароўскі.

Дарэчы, боль у горле можа быць выкліканы пераахаладжэннем, не абавязкова вірусам, але пры «амікроне» горла можа балець настолькі, што нават дыхаць цяжка.

Як зняць моцны боль у горле пры ВРВІ і нават ангіне?

«Калі баліць горла, трэба есці марозіва, — кажа кандыдат медыцынскіх навук. — Гэта не жарт, а стандарт лячэння, бо холад дае анестэзію і памяншае ацёк слізістай гартані».

Як лячыць амікрон у хатніх умовах? Запісалі парады доктара Мартава

Як каранавірус уплывае на зубы? Расказваюць медыкі

Ці паляпшаюць імунітэт ад кавіду кароткія кантакты з хворымі?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру