Шляхам частковага складання пакарання, паколькі Вольга адбывае тэрмін у два гады хатняй «хіміі» па першай справе аб абразе гэтага ж супрацоўніка, жанчыне прысудзілі тры гады хатняй «хіміі», а таксама штраф памерам у 50 базавых (1600 рублёў) + 1000 рублёў маральнай кампенсацыі міліцыянту Куцко.

Вольгу ўжо судзілі за «абразу» гэтага ж супрацоўніка ў жніўні 2021 за эмодзі «гаўняшка» ў адрас міліцыянта. Тады ёй далі два гады «хатняй хіміі» і абавязалі выплаціць пацярпеламу дзве тысячы рублёў маральнай кампенсацыі, паведамляюць правааабаронцы.

Мінулым разам запыт дзвюх тысяч маральнай кампенсацыі Куцко абгрунтаваў тым, што з-за каментарыя ў выглядзе эмодзі яго жонцы паступалі пагрозы.

Цяпер жанчыну асудзілі за каментарый «аб*ўся і зганьбіўся» у чаце Івацэвічаў, які нібыта пакінула Вольга. Абодва суды праходзілі ў закрытым рэжыме па хадайніцтве пацярпелага міліцыянта Куцко з «мэтай прадухілення выдавання звестак, якія зневажаюць годнасць пацярпелага».

Вольга адна выхоўвае дачку, яна — рамесніца, падтрымаць яе можна тут.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0