Фота: newsgeorgia.ge

«У мяне былі чатыры таемныя сустрэчы ў Лондане з Лукашэнкам. Гэта была таемная дыпламатыя. Тое, што Паўднёвая Асеція і Абхазія да гэтага часу не прызнаныя Лукашэнкам, з'яўляецца вынікам маіх паездак у Лондан», — сказаў у сераду Саакашвілі ў Тбіліскім гарадскім судзе, дзе праходзіць пасяджэнне па справе аб растраце дзяржсродкаў да 9 млн лары (каля $3 млн), піша ТАСС.

Разам з тым, былы прэзідэнт не стаў называць дакладную дату, калі ён праводзіў сустрэчы з Лукашэнкам, спасылаючыся на сакрэтнасць звестак аб яго пералёце ў брытанскую сталіцу.

Раней у інтэрв'ю Уладзіміру Салаўёву для YouTube-канала «Салаўёў Live» Лукашэнка заявіў, што не выключае прызнанне незалежнасці Абхазіі і Паўднёвай Асеціі. Паводле яго слоў, як толькі ён зразумее неабходнасць такога кроку, і пра гэта яму скажа Уладзімір Пуцін, тады гэта можа адбыцца.

МЗС Грузіі ў панядзелак распаўсюдзіла каментарый прэс-спікера Марыям Нарчэмашвілі, у якім гаворыцца, што пытанне прызнання незалежнасці Абхазіі і Паўднёвай Асеціі Беларуссю не стаіць на парадку дня з улікам грузіна-беларускіх двухбаковых стасункаў.

Раней пра афіцыйныя візіты Лукашэнкі ў Брытанію не паведамлялася.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру