Фота: newbor_official / Instagram

«Як абмяняць старую аднапакаёўку на новую двушку ў Новай Баравой з першым узносам усяго $5000? Распавядаем». Цудоўная рэклама. Ну цудоўная. А цяпер рэальны (хай і прыблізны) расклад. Выбіраеце кватэру ў НБ. Выбіраем як раз тую, што рэкамендуюць у рэкламе — дом 7.10. Двухпакаёўка плошчай 54 квадраты за $82,45 тысячы. Васьміпавярховы дом, столі 2,8 — прыгажосць», — піша Літоўская.

Далей эксперт прагназуе такое развіццё падзей.

«Плацім пяць тысяч даляраў і аддаём агенцтву сваю кватэру на продаж. Напрыклад, аднушачку ў панэльцы.

Зразумела, што агенцтва ад НБ зацікаўленае прадаць яе як мага хутчэй, па ніжняй рынкавай цане, а яна цяпер у раёне 50, добра, у вас крутая аднапакаёўка — 55 тысяч.

Вы з кватэры з'язджае ў здымную або да мамы-таты. І павінны будзеце з моманту першага авансу на працягу двух месяцаў разлічыцца з забудоўшчыкам. Ну, такія ўмовы. Здабыць яшчэ $22,45 тысячы. У крэдыт. Або ўзяць у забудоўшчыка растэрміноўку (але яна тут усяго год, гэта не варыянт, калі больш няма чаго прадаваць)».

Аднак гэта не ўсё. Таму што кватэры, мяркуючы па рэкламе, прадаюцца з машынамесцам у паркінгу. Штомесячны плацёж «усяго ад 53 даляраў».

Але і гэта таксама не ўсё.

«Тэрмін здачы дома — 4-ы квартал 2023 года. Плюс дакінем два месяцы на рамонт. Калі будзеце здымаць да гэтага тэрміну (два гады, на хвілінку) бабушатнік, заплаціце за арэнду каля 4800, — працягвае падлічваць эксперт. —

Калі возьмеце на $22, 45 тысячы крэдыт (на 20 гадоў пад 21%), за гэтыя ж два гады аддасцё банку каля 11 тысяч даляраў у кошт пагашэння крэдыту (і яшчэ будзеце павінны плаціць 18 гадоў). Штомесячны плацеж будзе спачатку эквівалентны 450-480 далярам.

А, і не забываем 53 даляры ў месяц за паркоўку».

Такім чынам, штомесячны расклад атрымліваецца такі: на здымнай кватэры, з плацяжом за арэнду — 200, па крэдыце — 450, за паркоўку — 53. Пры гэтым трэба будзе яшчэ неяк назбіраць на рамонт і мэблю.

Можна выбраць варыянт таннейшы. Не двушку ў васьміпавярховіку, а еўрадвушку паменш, у панэльным 23-павярховіку, дзе па 10 кватэр на паверсе. Яна абыдзецца танней, тысяч у 68-70. Тады можна паспрабаваць 8-10 тысяч узяць у растэрміноўку на год у забудоўшчыка і гасіць ударнымі тэмпамі (па $670-830), зацягнуўшы пояс.

Аднак і тут не ўсё добра.

«Дом-свечку 7.26 здаюць у 1-м квартале 2024-га. І трэба, пакуль здадуць і зробіш рамонт, дзесьці жыць. Гэта яшчэ (для немінчан) 2,5 года ў бабушатніку па 200 даляраў. Ну і пра парковачку па 53 даляры ў месяц не забываемся.

Кажуць, калі ўдзельнічаеш у праграме, даюць зніжку на новую кватэру, нават пару тысяч. Але вось неяк гэта не моцна карэктуе папярэднія разлікі.

А рэклама добрая, мне падабаецца. Першы ўнёсак усяго $5000, і пераязджаеш у новую кватэру», — рэзюмуе Літоўская.

Ад 42 тысяч даляраў за аднапакаёўку. На аўкцыён выставілі гатовыя кватэры ў розных раёнах Мінска

Што танней — здымаць кватэру ці купіць яе ў крэдыт? Пралічылі абодва варыянты

Амаль $2 мільёны за чатыры пакоі. Як выглядаюць самыя дарагія кватэры ў Беларусі

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру