На пачатку лютага на двух жыхароў сталіцы 25 і 46 гадоў выйшлі супрацоўнікі па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі. Канфіскавана каля 17 тысяч падробленых даляраў, паведамляе прэс-служба МУС.

Першапачаткова адна з купюр наміналам у $50 была знойдзеная ў аддзяленні банка ў мінулым годзе. Аператыўнікі ўстанавілі асобу мінчанкі, якая прынесла яе ў абменнік. Са слоў дзяўчыны, «грошы» былі атрыманыя ад незнаёмца пасля продажу крыптавалюты ў інтэрнэце.

Заведзеная крымінальная справа за збыт падробленых грошай.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0