Вынікі даследавання экспертаў Праграмы развіцця ААН.
У адпаведнасці з індэксам развіцця чалавечага патэнцыялу (HDI — Human Development Index), Беларусь увайшла ў групу краінаў, якія знаходзяцца на шляху развіцця. Усяго ў групу з так званымі сярэднімі паказчыкамі разам зь Беларусьсю ўвайшлі 25 краін.
У групу з нізкім узроўнем развіцця трапілі 29 афрыканскіх краінаў ды востраў Гаіці.
Да найменш прыдатных для жыцця краін з найніжэйшым HDI экспэрты аднесьлі Нігерыю, Сьера-Леонэ ды Малі.
У першую групу з высокім узроўнем жыцьця ўвайшлі 63 краіны.
Першую пазіцыю ў рэйтынгу некалькі гадоў запар трымае Нарвегія.
Сярэдняя працягласць жыцця ў гэтай краіне складае 79,6 год, усё дарослае насельніцтва мае сярэднюю або вышэйшую адукацыю, ВУП разлічаны паводле парытэту пакупніцкай здольнасці складае 38,4 тыс. даляраў на кожнага нарвежца.
Другое і трэцяе месцы падзялілі Ісландыя і Аўстралія.
Таксама ў дзесятку лепшых краін таксама Ірландыя, Швецыя, Канада, Японія, ЗША, Швейцарыя і Нідэрланды.
Расія ў рэйтынгу ПРААН заняла 65-е месца, Украіна – 77-е, Казахстан - 79-е, Арменія - 80-е, Грузія - 97-е.
Пры складаньні рэйтынгу ўлічваюцца такія паказчыкі, як працягласць жыцця, узровень адукацыі, велічыня валавога ўнутранага прадукту і іншыя.





