Аднак пасля падзей у 2020 годзе многія фінансавыя інстытуты спынілі інвестыцыі ў Беларусь. Атрымаць льготныя крэдыты таксама стала значна цяжэй.

Навошта ўвогуле рамонт і рэканструкцыя беларускіх дарог патрэбныя былі міжнародным інстытутам і краінам? Відавочна, што справа не ў дабрачыннасці, а выключна ў камерцыйных інтарэсах. Падтрыманне ў добрым стане транспартных калідораў паміж Еўропай і Расіяй неабходнае для перавозкі грузаў.

Так, пры рэканструкцыі трасы Мінск-Гомель прыцягваліся крэдыты Сусветнага банка і «Эксімбанка» КНР. А ў 2014 годзе на рэканструкцыю дарогі Мінск-Гродна Сусветны банк выдзяліў крэдыт у 250 мільёнаў даляраў. Аўтары праекта разлічвалі на тое, што гэта паскорыць мытнае афармленне грузаў на заходняй мяжы Беларусі і тым самым «будзе спрыяць росту гандлю».

Што ж тычыцца дарожнага рамонту, то гэта заўсёды было балючай тэмай, звязанай з хранічнай адсутнасцю рэсурсаў.

У прыватнасці, чыноўнік з Мінтранса згадаў «пласт зносу», які трэба мяняць раз на сем гадоў. Але не паведаміў пра тэрміны правядзення капітальнага рамонту дарог, калі фактычна трасу «перакладваюць» з нуля.

Гэта трэба праводзіць раз на дзесяць гадоў. Аднак выконваецца не заўсёды: неабходная працэдура пераносіцца, адкладваецца да лепшых часоў. Такім чынам «даўгі» назапашваюцца і віснуць мёртвым грузам. А рамантуюць тое, што больш за ўсё прыйшло ў заняпад. Астатняе падлатваюць па меры магчымасці.

Прычына — зусім не ў кампетэнцыі дарожнікаў, а ў хранічным недафінансаванні. Ёсць такі эўфемізм ў чыноўніцкіх колах. А папросту кажучы, у недахопе грошай.

А як жа дарожны падатак, спытаеце вы. Міністр па падатках і зборах Сяргей Налівайка на пачатку года сцвярджаў, што яго заплацілі 98,5% аўтаўладальнікаў.

Дык вось дарожнікі да гэтых грошай маюць далёкія адносіны. Сродкі ж паступаюць не на іх рахунак. Што адбываецца потым з гэтымі фінансамі і як яны размяркоўваюцца — загадка.

Менавіта непразрыстае выкарыстанне бюджэту «дарожнага фонду» выклікала вострую крытыку аўтамабілістаў, якія адмаўляліся праходзіць тэхагляд, які быў абцяжараны дарожным падаткам. З таго часу механізм збірання змянілі, аднак практыка размеркавання сродкаў засталася ранейшай.

Чытайце яшчэ:

Рашэнне аб чарговай «будоўлі стагоддзя» нярэдка носіць палітычны, а не практычны характар. Чаму абвал пуцеправода на Нямізе быў непазбежным

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру