Беларускае пасольства выкарыстоўвае ў сваім звароце прапагандысцкія клішэ, якія шырока прымяняюцца падчас палітычных рэпрэсій унутры краіны. Бел-чырвона-белы сцяг называецца «сімволікай калабарацыяністаў і карнікаў беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны».

Пасол Ігар Сокал накіраваў з гэтай нагоды зварот на адрас кіраўніка Дняпра Барыса Філатава, у якім сцвярджае, што нібыта «дадзенае рашэнне гарадскіх уладаў абражае лепшыя пачуцці большасці беларусаў», бо яны, маўляў «з трымценнем ставяцца да дзяржаўных сімвалаў Рэспублікі Беларусь».

Таксама Сокал выказаў гатоўнасць сустрэцца з Філатавым і асабіста, каб «давесці» яму «аб'ектыўную інфармацыі аб працэсах, якія праходзяць у Рэспубліцы Беларусь».

Сцяг Беларусі каля мэрыі ўкраінскага Дняпра замянілі на бела-чырвона-белы сёння. Мясцовы гарадскі глава Барыс Філатаў спаслаўся на тое, што сцяг быў заменены па ініцыятыве грамадзян пасля выказванняў Аляксандра Лукашэнкі пра Украіну.

Чытайце таксама:

Сцяг Беларусі каля мэрыі ўкраінскага Дняпра замянілі на бела-чырвона-белы

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру