Салдаты трымаюць літоўскі і амерыканскі сцягі падчас цырымоніі адкрыцця лагера арміі ЗША Геркус у літоўскім Пабрадэ. 30 жніўня 2021 года. Фота: REUTERS / Яніс Лайзанс.

Размяшчэнне амерыканскіх войскаў у Літве, паводле Наўседы, павінна стаць фактарам стрымлівання для Расіі і ўзмацніць бяспеку не толькі Літвы, але і ўсяго рэгіёна.

«Вядома, мы будзем размаўляць з ЗША, каб пераканацца, што ратацыйныя войскі ЗША будуць пастаянна заставацца ў Літве», — сказаў Наўседа на прэс-канферэнцыі з гэтай нагоды.

Міжнародная баявая група НАТА ў Літве разгорнутая з 2017 года. У 2019 годзе там змясцілі каля 500 вайскоўцаў ЗША, а неўзабаве ў адказ на расійскія пагрозы Украіне маюць дадаткова прыбыць 350 нямецкіх вайскоўцаў.

Чытайце таксама:

«1938 год». Прэм’ерка Літвы параўнала нарошчванне расійскіх войскаў у Беларусі з перадваеннымі падзеямі

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру