Здымак на памяць з некаторымі ўдзельнікамі сустрэчы. Фота: t.me/tsikhanouskaya

Здымак на памяць з некаторымі ўдзельнікамі сустрэчы. Фота: t.me/tsikhanouskaya

Журналісты расказалі пра цяперашнія выклікі ў сваёй працы: рэдакцыям даводзіцца асвятляюць падзеі ў Беларусі ва ўмовах, калі часткі камандаў знаходзяцца ў турме, а іншыя — за межамі краіны альбо ў падполлі.

Пры гэтым многія прызналіся, што час першага шоку прайшоў, і цяпер праекты зноў развіваюцца і набіраюць аўдыторыю.

Падчас сустрэчы. Фота: t.me/tsikhanouskaya

Падчас сустрэчы. Фота: t.me/tsikhanouskaya

На сустрэчы абмеркавалі, чым менавіта офіс Ціханоўскай можа дапамагчы рэдакцыям. Гэта, напрыклад, дапамога з акрэдытацыяй медыя ў іншых краінах для бяспечнай працы або прапанова буйным замежным кампаніям, каб яны адмовіліся ад рэкламы на дзяржканалах, але размяшчалі яе ў незалежных медыях.

Святлана Ціханоўская падзякавала журналістам і менеджарам медыя за іх працу і паабяцала, што перадасць усе іхнія просьбы на сустрэчах з міжнароднымі партнёрамі і бізнэсамі.

Чытайце таксама:

Міжнародны дзень салідарнасці з Беларуссю распачаўся ўжо сёння

Ціханоўская ўшанавала памяць Кастуся Каліноўскага

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0