Папа Францішак. Фота: neneosan / depositphotos.com

Выступаючы на агульнай аўдыенцыі 9 лютага, пантыфік падзякаваў тым, хто ўзяў удзел у прапанаваным ім міжнародным дні малітвы за мір ва Украіне 26 студзеня.

А цяпер ён прапанаваў маліцца за поспех перамоў у Нармандскім фармаце.

«Давайце працягнем маліць Бога аб міры, каб напружанасць і пагрозы вайны былі пераадоленыя шляхам сурʼёзнага дыялогу і каб перамовы ў Нармандскім фармаце садзейнічалі дасягненню гэтай мэты», — сказаў ён.

Удзельнікі Нармандскага фармату — Расія, Украіна, Германія і Францыя.

«І давайце ня будзем забывацца: вайна — гэта варʼяцтва», — дадаў пантыфік.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру