Па словах Качанавай, такія сустрэчы — магчымасць абмеркаваць пытанні, якія хвалююць людзей, і гэта тым больш актуальна, калі ў інтэрнэце распаўсюджваюцца недакладная інфармацыя і фэйкі.

«Каб даведацца праўду, трэба чытаць і глядзець дзяржаўныя СМІ. У інтэрнэце вы праўду не знойдзеце», — адзначыла Качанава.

Гэтае выказванне паказальнае перадусім тым, што высокапастаўленая чыноўніца тым самым фактычна чарговы раз прызнае, што ідэйнае змаганне ў інтэрнэце ўлада сваім апанентам начыста прайграе.

Бо інтэрнэт жа — гэта не толькі незалежныя СМІ і тэлеграм-каналы, там хапае і праўладнага кантэнту. Усе дзяржаўныя ўстановы маюць сайты ў Сеціве, свае інтэрнэт-люстэркі і не толькі — ва ўсіх дзяржаўных СМІ. Пішуць у сацыяльных сетках ды блогах і праўладныя аналітыкі ды блогеры, ёсць «Пул Первого» і «Жёлтые сливы».

Але ілюзій, што нехта ходзіць у інтэрнэт, каб чытаць усё гэта, Наталля Іванаўна не мае. Для яе Сеціва — гэта тэрыторыя, на якой гаспадарыць праціўнік, і на яе ад граху падалей лепей проста не заходзіць. Лепш разгарнуць па старынцы газету ці ўключыць тэлевізар, дзе ўсё ўзгоднена ідэолагамі і нічога лішняга не праточыцца. 

Але заклікаць да гэтага маладых дзяўчат яўна марна. У адрозненне ад Качанавай, для іх інтэрнэт — неад'емная рэальнасць з самага маленства, карыстацца ім так жа натуральна, як дыхаць. У той час як папяровыя газеты і тэлевізар — атрыбуты пенсіянераў. 

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру