Напярэдадні з'явілася інфармацыя, што з-за станоўчай пробы Валіевай, узятай у снежні, перанеслі цырымонію ўзнагароджання каманднага турніру Алімпіяды-2022, які выйгралі расіяне.
«Каміла не адхіленая ад удзелу ў гульнях. Мы чакаем афіцыйных заяў Міжнароднага алімпійскага камітэта (МАК).
Што тычыцца ўручэння медалёў у камандным турніры, то з датай таксама павінен вызначыцца МАК», - сказала Ярмоліна.
Таксама Каміла Валіева выйшла на ранішнюю трэніроўку. Учорашнюю яна прапускала.
Журналіст Улад Жукаў раней паведаміў, што з Камілы знялі ўсе абвінавачванні, піша Sports.ru.