Пачалося ўсё з хатняга відэа, якое з'явілася ў сацсетках з лёгкай рукі яго брата, на якім Зума пінае свайго бенгальскага ката, потым ганяецца за ім і дае поўху, пакуль жывёлу трымае дзіця. Мяркуючы па закадравым смеху, гэта падалося ім смешным. Брытанскія СМІ паведамляюць, што так футбаліст адрэагаваў на разбітую катом вазу.

Кадры гвалту над жывёлай выклікалі ўсеагульную гнеўную рэакцыю. Каля 200 тыс. чалавек падпісалі ў інтэрнэце петыцыю з патрабаваннем прыцягнуць футбаліста да адказнасці ў адпаведнасці з законам (за гвалт над жывёлай у Брытаніі прадугледжаныя сур'ёзныя штрафы і турэмнае зняволенне тэрмінам да 5 гадоў).

У адказ тут жа пасыпаліся прабачэнні — спачатку з боку самога Зумы, а потым трэнера «Вест Хэма», які выставіў яго ў аўторак на матч Прэм'ер-лігі. Галоўнаму трэнеру каманды Дэвіду Моесу давялося запэўніваць грамадскасць у сваёй любові да жывёл і апраўдвацца тым, што «Вэст Хэму» надта патрэбная была перамога ў матчы.

Аднак скандал працягваў разгарацца, у абарону ката выступілі знакамітасці і спонсары клуба. Падчас матчу заўзятары абедзвюх каманд асвісталі футбаліста, а папулярны тэлевядучы і ў мінулым форвард зборнай Англіі Гары Лінэкер заявіў, што ўзрушаны тым, што Зуму выпусцілі на гульню з «Уотфардам», і назваў гэтае рашэнне нечалавечным.

Паліцыя графства Эсэкс паведаміла ў аўторак, што пачала тэрміновае расследаванне, аднак, паводле звестак газеты Sun, неўзабаве адмовілася заводзіць справу.

Тым часам Брытанскае Каралеўскае таварыства абароны жывёл ад жорсткага абыходжання (RSPCA) канфіскавала абодвух катоў. У RSPCA заявілі, што каты Зумы былі агледжаныя ветэрынарамі, іх здароўю нішто не пагражае.

Тры спонсары, у тым ліку «Адыдас», заявілі, што засмучаныя сітуацыяй.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0