Шатландскія навукоўцы правялі плацэба-кантраляванае даследаванне, у якім удзельнічалі 110 чалавек. Частка з іх прымала па 1 граме парацэтамолу чатыры разы на дзень на працягу двух тыдняў, іншыя атрымлівалі плацэба.

Раніцай і ўвечары кожнага дня ўдзельнікам эксперыменту вымяралі артэрыяльны ціск. Навукоўцы назіралі, як змяняўся сярэдні сісталічны ціск (першая і больш высокая лічба, якая паказвае ціск крыві ў камерах сэрца і ў артэрыях пры скарачэнні сардэчнай мышцы) за час прыёму лекаў.

У тых, хто піў парацэтамол, сярэдні сісталічны ціск вырас з 132,8 да 136,5 мм з хібнасцю ± 10. Плацэба дало павышэнне ад 81,2 да 82,1 мм з хібнасцю ±8. Пасля таго, як удзельнікі даследавання перасталі прымаць прэпарат, іх ціск вярнуўся да першапачатковага ўзроўню.

Навукоўцы высветлілі, што такі рост артэрыяльнага ціску аналагічны таму, які назіраецца пры прыёме нестэроідных супрацьзапаленчых прэпаратаў (НСЗП). «А рызыка захворванняў сэрца і інсульту аказалася вышэйшай на 20%», — сказана ў даследаванні.

Парацэтамол прапануюць у якасці больш бяспечнай альтэрнатывы НСЗП, паколькі апошнія павышаюць рызыку сардэчна-сасудзістых захворванняў і ўплываюць на артэрыяльны ціск.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0