Гулд‑Дэвіс узначальваў брытанскае пасольства ў Мінску са жніўня 2007 года.
Новым паслом Злучанага Каралеўства ў Беларусі прызначана Розмары Томас. Яна плануе прыбыць у Мінск у верасні.
Розмары Томас — кар’ерны дыпламат. Працуе ў МЗС Вялікабрытаніі з 1991 года. У розны час працавала ў аддзеле па падрыхтоўцы саміта Еўропа — Азія (ASEM) і аддзеле Расіі дэпартамента Усходняй Еўропы, узначальвала дэпартамент па супрацоўніцтве з АБСЕ і Саветам Еўропы і дэпартамент па ваенных злачынствах. Затым працавала ў Адэсе саветнікам па сувязях з грамадскасцю і прэсай місіі ЕС па прыгранічнай дапамозе Малдове і Украіне, была першым сакратаром па пытаннях супрацьдзеяння гандлю наркотыкамі пасольства Вялікабрытаніі ў Афганістане.





