«Прэзідэнт падкрэсліў, што пытанні, звязаныя з выхаваннем гістарычнай памяці, з патрыятызмам, галоўныя. Я ўпэўнены, што ў нас сёння дастойныя педагогі, і яны змогуць на высокім узроўні вырашыць пастаўленыя задачы», — сказаў Іванец БелТА пасля прызначэння.

Ён таксама адзначыў, што прыняцце новага Кодэкса аб адукацыі не сведчыць пра тое, што ўсё ўжо зроблена. Неабходна рэалізаваць дакумент. Іванец таксама спаслаўся на свой вопыт працы ў якасці галоўнага вучонага сакратара Акадэміі навук. На яго думку, трэба і адкрываць шлях для адораных студэнтаў, і выхоўваць іх.

«Трэба разумець, што ад Міністэрства адукацыі патрабуецца і істотная ўвага да пытанняў выхавання падрастаючага пакалення. Кожны грамадзянін павінен быць патрыётам сваёй краіны, таму мы мусім адпаведным чынам звярнуць увагу і на навучэнцаў, і на студэнтаў, і на рэалізацыю праграмы патрыятычнага выхавання насельніцтва нашай краіны», — сказаў ён.

Аляксандр Лукашэнка, прызначаючы Іванца, адзначыў таксама яго маладосць. І параўнаў яго з сабой.

«Кажуць: малады-малады … я амаль у такім узросце стаў прэзідэнтам. Што значыць малады? Час цяпер такі — сціслы, бегаць трэба. І вось гэты сплаў — вопыту і маладых хлопцаў — ім жа заўтра краіну прымаць, кіраваць краінай і адказваць за ўсе гэтыя працэсы. Таму да 40 гадоў нармальна — міністр», — сказаў Лукашэнка, перадае яго прэс-служба.

Ён таксама адзначыў перакананасць і ідэалагічную загартоўку міністра.

«Вельмі веру ў вашу гэтую перакананасць, ідэалагічную загартоўку. Вы не станеце віхляць. Гэта добра», — дадаў Лукашэнка.

Чытайце таксама:

Лукашэнка прызначыў двух новых міністраў, змяніў гендырэктара СТБ і яшчэ шмат каго

Клас
1
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру