Ад нашай краіны ўдзельнічалі тры чалавекі. Іх вынікі суміруюцца.

Ад Беларусі бралі ўдзел алімпійская чэмпіёнка 2018 года Ганна Гуськова, а таксама Станіслаў Гладчанка і Максім Гусцік.

Каб прабіцца ў фінал, трэба было трапіць у чацвёрку наймацнейшых. На жаль, беларусам гэта не ўдалося. Яны занялі апошняе шостае месца. Расія — пятая.

У фінал выйшлі Кітай, Канада, ЗША і Швейцарыя. Фінал выйгралі ЗША, срэбра ў зборнай Кітая, бронза ў каманды Канады.

Што да фіналаў у індывідуальных спаборніцтвах, то ў жанчын ён пройдзе ў панядзелак, у мужчын — у сераду.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0