У Алматы 4 студзеня дэманстранты не проста ўступілі ў сутычкі з паліцыяй, а здолелі адабраць зброю. Фота: Reuters.com

Пра гэта перад перамовамі з прэзідэнтам Рэспублікі Касым-Жамартам Такаевым заявіў прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін, піша РБК.

«Гэта наша першая сустрэча пасля студзеньскіх падзей, калі Казахстан стаў, без усялякага перабольшвання, ахвярай нейкіх міжнародных бандаў, якія скарысталіся няпростай сітуацыяй унутры краіны», — сказаў ён.

Акрамя гэтага, прэзідэнт Расіі адзначыў ролю кіраўніцтва рэспублікі ў навядзенні парадку і канстатаваў, што сітуацыя ў Казахстане пасля студзеньскіх падзей адноўленая.

У сваю чаргу Такаеў падзякаваў расійскаму калегу і паведаміў, што расійскія міратворцы адыгралі важную ролю ў «забеспячэнні тылу і аховы аб'ектаў». Паводле яго слоў, на будучых перамовах бакі плануюць падпісаць важныя пагадненні, якія тычацца стратэгічнага партнёрства.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру