Піт на месцы будучых дамоў. Фота: Guardian / Bill Haber / AP / PA Photos.

Піт на месцы будучых дамоў. Фота: Guardian / Bill Haber / AP / PA Photos.

Акцёр абвясціў, што разам са сваім фондам Make It Right ён пабудуе ў Новым Арлеане, галоўным горадзе Луізіаны, 109 дамоў для пацярпелых ад «Катрыны». Піт запрасіў на працу вядомых архітэктараў і зрабіў дамы экалагічнымі і ўстойлівымі перад стыхійнымі бедствамі. На праект ён выдзяліў 5 мільёнаў даляраў, іншыя зоркі — ад рэпера Снуп Дога да Біла Клінтана — таксама пералічылі грошы на дамы, кошт якіх для жыхароў склаў не больш за 150 тысяч даляраў, піша Guardian. Па амерыканскіх мерках, гэта нядорага.

Але ж не прайшло і дзесяці гадоў са здачы будынкаў, як дамы пачалі псавацца. Частка людзей, што яшчэ жывуць у іх, падала судовы іск супраць Піта і яго фонду. Жыхары наракаюць на падтапленні, цвіль, гнілыя ганкі, поручы на лесвіцах ламаюцца, ёсць праблемы з водаправодам, вентыляцыяй і праводкай — былі нават пажары. У дадатак да ўсяго, у дамах завяліся тэрміты.

Біл Клінтан і Брэд Піт ачышчаюць пасля ўрагану раён Лоўэр-Найнс-Уорд, дзе пазней пабудавалі дамы ад Make It Right. Фота: Guardian / Sipa Press / Rex Features.

Біл Клінтан і Брэд Піт ачышчаюць пасля ўрагану раён Лоўэр-Найнс-Уорд, дзе пазней пабудавалі дамы ад Make It Right. Фота: Guardian / Sipa Press / Rex Features.

Два дамы знаходзіліся ў такім дрэнным стане, што іх давялося знесці. З тых будынкаў, што засталіся, толькі шэсць дамоў знаходзяцца ў даволі добрым стане. Яшчэ шэсць будынкаў стаяць занядбаныя, а на рамонт шмат у каго грошай няма.

У самым пачатку фонд Піта яшчэ дапамагаў мясцовым жыхарам з касметычным рамонтам. Але пазней арганізацыя пачала ціснуць на жыхароў з патрабаваннем падпісаць пагадненне аб невыдаванні інфармацыі перад тым, як людзям нарэшце скажуць, што ж не так з іх дамамі.

Фота: nbcnews.com.

Фота: nbcnews.com.

У 2018 годзе частка жыхароў падала судовы пазоў супраць Піта і яго фонду. Вядома, што некаторыя з жыхароў аддалі за дамы ўсе свае накапленні, але жыць у іх нельга, і за час, што прайшоў з падачы пазову, стан дамоў яшчэ больш пагоршаў.

Фонд Піта, у сваю чаргу, падаў пазовы ў адрас праектавальнікаў дамоў. У 2021 годзе фонд атрымаў яшчэ некалькі пазоваў, у тым ліку ад мясцовага банка і нават ад касца газонаў, якому недаплацілі тысячы даляраў заробку.

Клас
0
Панылы сорам
5
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
0