«Я ад усяго сэрца хачу падзякаваць усім, хто шчыра спачуваўі і спрыяў майму вызваленню.

І пачну з казахстанскага ТБ… Так-так, дзякуй вам. 

Калі б не інтэрв'ю, ніхто б не даведаўся, дзе я і што са мной. Дзякуючы вам, разумныя людзі ва ўсім свеце змаглі зразумець рэаліі таго, што адбываецца, зрабіць цвярозую ацэнку падзей у Казахстане. Хоць я казаў журналістам, што ніхто не паверыць і ў мяне ёсць праца ў Кыргызстане, але яны не паслухалі… Дзякуй таму чалавеку, які з сотняў неабгрунтавана затрыманых, невінаватых, абраў менавіта мяне, прымусіў завучыць сцэнарый і пераказаць на камеру»,

— напісаў Рузахунаў у чацвер на сваёй старонцы ў адной з сацсетак.

Як адзначыў музыкант, па ацэнцы дактароў, яму заставалася нядоўга.

«Учора быў апошні дзень самаізаляцыі, а сёння першы дзень майго новага жыцця, які падзеліць перыяд «да» і «пасля» студзеньскіх падзей у Казахстане. ( … )

Зламаныя рэбры ўжо пашкодзілі левае лёгкае, не хапіла пару удараў, каб пашкодзіць сэрца…

Тым часам у свеце — родныя, сябры, калегі і ўсе, хто апазнаў мяне на відэа, пачалі актыўна рэпосціць інфу, што выклікала рэзананс, які падхапілі блогеры, СМІ і праваабаронцы. Дзякуючы майму сябру, а цяпер, па праве і анёлу-ахоўніку — Юліі Руцкай, ля пасольства Казахстана ў Кыргызстане быў арганізаваны мірны мітынг. Дэпутат Дастан Бекешаў у сваім Інстаграме прапанаваў аплаціць адвакатаў у Казахстане. Сузаснавальнік расійскай кампаніі «Формула трафіку» Максім Чыркоў прапаноўваў любую суму, абы мяне адпусцілі», — дадаў ён.

Таксама джазмэн адзначыў, што да справы падключыліся прэзідэнт Кыргызстана Садыр Жапараў, а таксама кіраўнік Дзяржаўнага камітэта нацыянальнай бяспекі Качмыбек Ташыеў, якія праверылі яго па ўсіх каналах і пацвердзілі яго недатычнасць да беспарадкаў.

9 студзеня дзяржаўнае тэлебачанне Казахстана паказала збітага мужчыну, які сцвярджаў, што 2 студзеня яму купілі квіток да Алматы і ён прыехаў з Кыргызстана, каб зарабіць грошы за ўдзел у мітынгах. У мужчыне амаль адразу ж пазналі кыргызскага музыканта Вікрама Рузахунава, акрамя таго, спецслужбы Кыргызстана паведамілі, што квіток джазмена ў Алматы быў набыты яшчэ 16 снежня.

Пасля скандалу Рузахунаў быў адпушчаны на радзіму, а дзяржаўныя СМІ паспешліва выдалілі ўсе відэа з музыкам.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру