На адкрыцці мемарыяла старшыня Згуртавання беларусаў у Вялікай Брытаніі (ЗБВБ) Мікола Пачкаеў сказаў, што нашы суайчыннікі традыцыйна збіраліся ля крыжоў-галгофаў, каб ушанаваць памяць тых, да чыіх магілаў яны не маглі прыйсці. Памяць пра тых, хто загінуў за Бацькаўшчыну, падтрымлівае ўсіх нас цяпер. У 2020 годзе людзі ў Беларусі выйшлі на вуліцы не за пэўны гепалітычны выбар, не за Захад ці Усход, нават не за нейкі канкрэтны палітычны выбар. Яны выйшлі з патрабаваннем права на выбар, за справядлівасць і супраць махлярства.

Пачкаеў заўважыў, што гэтыя памкненні адпавядаюць і хрысціянскаму ідэалу, бо, як кажа Пісанне: «Вы купленыя дарагою цаною: не рабецеся рабамі людзей» (1 Кар. 7:23). Нашы суайчыннікі ў 2020 годзе выйшлі за свае натуральныя правы, бо чалавек нараджаецца свабодным.

Айцец Сяргей Стасевіч заклікаў прысутных не страчваць надзеі, дапамагаць не толькі суайчыннікам у Беларусі, а гуртавацца і клапаціцца пра беларускае жыццё ў дыяспары. Прыкладам гэтаму ён назваў беларускі асяродак у паўночным Лондане, створаны ў 1948 годзе, дзе святары і вернікі маліліся аб лепшай долі для нашага народа цягам дзясяцігоддзяў камунізму, канца якому тады не было бачна.

Побач з беларускай царквой у Лондане плануецца ўзвядзенне помніка ўсім, хто загінуў за Беларусь цягам гісторыі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру