D

Вольга Маёрава.

Палітзняволеная піша: 

«Вось толькі нядаўна адправіла табе ліст з нумарамі артыкулаў КК РБ, што мне ў выніку інкрымінуюць, і паведамленне пра новага бясплатнага адваката. […] Так, адразу напішу, што арт. 16 (6) і 289 (2) з абвінавачвання вынятыя, думаю, што хопіць і астатніх шасці, што засталіся», — піша палітзняволеная.

Раней Вольга пісала з-за кратаў, што яе абвінавачваюць па ч. 2 арт. 285 КК (Удзел у злачыннай арганізацыі ў любой іншай форме); ч. 3 арт. 130-1 КК (Дзеянні па рэабілітацыі нацызму, учыненыя групай асоб, або якія пацягнулі па неасцярожнасці смерць чалавека або іншыя цяжкія наступствы); ч. 4 арт. 295 КК (Незаконныя дзеянні ў дачыненні да агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў, учыненыя арганізаванай групай); ч. 3 арт. 361 КК (Заклікі да мер абмежавальнага характару (санкцый), іншых дзеянняў, накіраваных на нанясенне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь, учыненыя з выкарыстаннем сродкаў масавай інфармацыі або глабальнай камп'ютарнай сеткі Інтэрнэт); ч. 2 арт. 257 КК (Падман спажыўцоў, учынены групай асоб па папярэдняй змове, або асобай, раней судзімай за падман спажыўцоў, або ў буйным памеры); ч. 2 арт. 289 КК (Акт тэрарызму).

Грамадскую актывістку затрымалі 4 студзеня 2021 года па «справе Мікалая Аўтуховіча» ў яе доме ў вёсцы Нача Крупскага раёна. У доме быў праведзены ператрус, у выніку якога супрацоўнікі КДБ забралі тэхніку.

Чытайце таксама:

Вользе Маёравай пагражаюць 8 крымінальных артыкулаў

Палітзняволенай Вользе Маёравай пагражае 25 гадоў 

Супрацоўнікі КДБ затрымалі актывістку Вольгу Маёраву. Сын: «Меркавана па справе Аўтуховіча»

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру